Home

Advertisement

ЖАБ
Міжнароднае аб’яднанне «Грамадзянская Беларусь» запрашае ў Прагу двух беларускіх журналістаў. Паездка будзе прымеркаваная да 20-й гадавіны з дня гвалтоўнага разгону студэнцкай дэманстрацыі, з якой пачалася «аксамітная» рэвалюцыя і падзенне камунізму ў тагачаснай Чэхаславаччыне.

На працягу пяці дзён (прыкладна 13 — 18 лістапада 2009 г.) яны будуць мець магчымасць рыхтаваць журналісцкія матэрыялы (рэпартажы, апытанні, інтэрв’ю, фотаздымкі) пра тое, як у горадзе праходзіць святкаванне, а таксама як ацэньваюцца тыя палітычныя змены, што адбыліся за дваццаць гадоў.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

ЖАБ

Такое рашэнне прыняла Рада арганізацыі 24 верасня.

З 25 жніўня ГА «БАЖ» абвясціла прыём заявак ад СМІ і журналістаў, якія жадаюць паўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне прэміі імя Герда Буцэрыуса і адпавядаюць умовам Фонда Цайт. Паколькі самавылучэнне на конкурс немагчыма, арганізацыя прапанавала ахвотным звярнуцца да яе па рэкамендацыю.

За гэты час у БАЖ прыйшлі заяўкі ад рэгіянальнай газеты «Борисовские новости», лунінецкай «Информ-прогулки» і рэгіянальнага інтэрнет-рэсурсу «Борисов электронный». Персанальная заяўка паступіла ад Марыны Коктыш («Народная воля»).

Ліст у падтрымку «Борисовских новостей» даслала Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыі». Марыну Коктыш падтрымаў адмысловым зваротам да Рады галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч.

Пасля кароткіх прэзентацый прадстаўнікоў рэдакцый і выказванняў «за» і «супраць» названых кандыдатаў адбылося закрытае галасаванне.
Па яго выніках сярод рэдакцый перамагла «Информ-прогулка».

Большасцю галасоў Рада падтрымала таксама вылучэнне кандыдаткай на прэмію Марыны Коктыш.


М. Коктыш

ПАДРАБЯЗНЕЙ

ЖАБ
БАЖ распачаў кампанію падтрымкі «Газеты Слонімскай» у звязку з крытычнай сітуацыяй, у якой апынулася гэтае адзінае недзяржаўнае выданне Гродзеншчыны. Каб даведацца падрабязнасці кампаніі і далучыцца да яе, трэба націснуць на банер.
ЖАБ

З сённяшняга дня вы можаце дасылаць для размяшчэння на сайце ГА «БАЖ» свае інфармацыйныя нагоды, да якіх хацелі б прыцягнуць увагу калегаў.

У рубрыцы «Каляндар журналіста» цяпер ёсць магчымасць «Даслаць інфармацыйную нагоду» — вельмі простая форма для запаўнення, у якой дастаткова пазначыць некаторыя свае дадзеныя (каб прэс-служба магла ўдакладніць інфармацыю, калі тое спатрэбіцца) і ўвесці асноўныя звесткі пра падзею: назва, дата, час, месца, і г .д. - тое, што вы лічыце патрэбным.

ЖАБ

Днямі ў Мінску быў моцна збіты аўтар часопіса «TABOO», сябра БАЖ Эдвард Тарлецкі.

Як паведаміў у гутарцы з прэс-службай БАЖ сам Тарлецкі, гэта здарылася позна ўвечары 21 траўня каля яго дома.

Па словах журналіста, на яго напалі трое мужчын ва ўзросце 20-25 гадоў.

Падрабязнасці  чытайце на сайце БАЖ.




ЖАБ
На жаль, тэрмін для адпраўкі дакументаў на ўдзел у некалькіх анансаваных на сайце БАЖ мерапрыемствах ужо скончыўся.

Спадзяемся, усе, хто хацеў узяць удзел у «Азнаямляльнай паездцы ў Нямеччыну» альбо семінарах па онлайн-журналістыцы ў Мінску альбо Празе, паспелі накіраваць арганізатарам свае заяўкі.

Але застаецца яшчэ некалькі цікавых мерапрыемстваў, на ўдзел у якіх усё яшчэ можна паспець запісацца:
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» запрашае ўзяць у трэнінгу для трэнераў «Летняя Школа журналістыкі»  (Тэрмін адпраўкі дакументаў — да 1 чэрвеня)

«Школа для молодых белорусских журналистов в Киеве»  (Тэрмін адпраўкі дакументаў — да 23 траўня)

«МедыяБарКэмп» пройдзе ў Літве  (Тэрмін адпраўкі дакументаў — да 31 траўня. Форма заяўкі — ТУТ )

Калі вы ведаеце пра нейкія падобныя мерапрыемствы, пра якія не ведаем мы, — пішыце тут альбо на e-mail press@baj.by
Вартая ўвагі інфармацыя будзе выстаўленая і на сайце БАЖ, і ў БАЖЖ.

БАЖ прыйшоў у ЖЖ

  • May. 22nd, 2008 at 12:14 PM
ЖАБ
У беларускім сегменце «Жывога журнала» з’явілася суполка Беларускай асацыяцыі журналістаў.


Суполка baj_by будзе інфармаваць карыстальнікаў ЖЖ пра дзейнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў, магчымасці прафесійнага навучання, стажыроўкі, семінары, трэнінгі, якія ладзяць БАЖ і яго партнёры.

Акрамя таго, у межах суполкі плануецца абмяркоўваць прафесійныя праблемы журналістаў, якія працуюць у Беларусі.
Стаць сябрамі суполкі могуць усе карыстальнікі ЖЖ без абмежаванняў.